Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 13 снежня падпісаў распараджэнні аб прадаўжэнні службы і ваеннай службы, паведамілі [1] БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.
Ваенная служба звыш гранічнага ўзросту знаходжання на гэтай службе прадоўжана генерал-маёрам Генадзю Ляпешку (да снежня 2024 года), Ігару Печаню (да мая 2025 года), Віктару Лісоўскаму (да кастрычніка 2025 года).
Генерал-маёрам міліцыі Аляксандру Барсукову і Мікалаю Мельчанку служба ў органах унутраных спраў прадоўжана да красавіка і жніўня 2025 года адпаведна. Служба ў Дзяржаўным камітэце судовых экспертыз звыш гранічнага ўзросту знаходжання на гэтай службе генерал-маёра юстыцыі Сяргея Яўмененкі прадоўжана да сакавіка 2023 года.
Прэв'ю: m.zerkalo.az
Спасылкі
[1] https://blr.belta.by/president/view/lukashenka-pradouzhyu-termin-sluzhby-shastsi-general-maeram-83820-2019/
[2] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[3] https://zviazda.by/be/tags/sluzhba
[4] https://zviazda.by/be/tags/vaennaya-sluzhba