Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 13 снежня падпісаў распараджэнне аб набыцці ва ўласнасць Рэспублікі Беларусь будынка ў горадзе Тбілісі для размяшчэння пасольства. Аб гэтым паведамілі [1] ў прэс-службе беларускага лідара.
З моманту адкрыцця ў 2016 годзе і да гэтага часу дыпламатычная місія Беларусі ў Грузіі размяшчаецца на арандаваных плошчах, што аплачваюцца з бюджэту. Наяўнасць уласнага будынка дасць магчымасць забяспечыць бяспеку пасольства, зрабіць яго работу больш зручнай для грамадзян. У цэлым гэта падкрэсліць сур'ёзны і доўгатэрміновы характар супрацоўніцтва Мінска і Тбілісі ў эканамічнай, гуманітарнай і іншых сферах.
Прэв'ю: georgia.mfa.gov.by
Спасылкі
[1] http://president.gov.by
[2] https://zviazda.by/be/tags/gruziya
[3] https://zviazda.by/be/tags/pasolstva