14 снежня каля 18:20 мінчанін 1983 года нараджэння рухаўся на "Фіяце" па знешнім кальцы МКАД з боку вул.Шаранговіча ў напрамку вуліцы Мантажнікаў. У раёне 31-га км ён не справіўся з кіраваннем і здзейсніў наезд на раздзяляльную агароджу. Пра гэта паведамляе МУС [1].
У выніку ДТЗ пацярпеў пасажыр іншамаркі. Кіроўца з месца здарэння вырашыў уцячы, але быў затрыманы супрацоўнікамі ДАІ і накіраваны на медасведчанне.
Як паведаміла начальнік аддзела па агітацыі і прапагандзе УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама Аляксандра Папова, кіроўца пазбаўлены права кіравання транспартнымі сродкамі.
Спасылкі
[1] https://t.me/pressmvd
[2] https://zviazda.by/be/tags/dtz
[3] https://zviazda.by/be/tags/minsk