Сёння каля 7:00 у Салігорскім раёне на аўтадарозе Раткава - Салігорск каля вёскі Кулакі адбылося ДТЗ, паведамляе МУС [1].
У маршрутнае таксі, якое рухалася ў бок Салігорска, урэзаўся аўтамабіль «Газэль», які рухаўся ў спадарожным кірунку.
Як паведамілі супрацоўнікі АДАІ Салігорскага РАУС, ад удару маршрутнае таксі з'ехала ў левы кювет і ўрэзалася правым бокам у дрэва. Туды ж з'ехала і «Газель».
У выніку ДТЗ загінула 50-гадовая пасажырка маршрутнага таксі. Траўмы атрымалі абодва кіроўцы і двое пасажыраў маршруткі - яны дастаўлены ў бальніцу.
Спасылкі
[1] https://t.me/pressmvd
[2] https://zviazda.by/be/tags/saligorsk
[3] https://zviazda.by/be/tags/dtz