Пагадненне аб прадастаўленні тэрміновага крэдыту на суму 3,5 млрд кітайскіх юаняў падпісана паміж Беларуссю і Шанхайскай філіялам Банка развіцця Кітая, паведамляюць на сайце [1] Міністэрства фінансаў.
Ад імя Рэспублікі Беларусь Пагадненне падпісаў Міністр фінансаў Максім Ермаловіч.
"Крэдыт не звязаны з рэалізацыяй якога-небудзь праекта і можа быць накіраваны на агульныя мэты, у тым ліку: на пагашэнне і абслугоўванне дзяржаўнага доўгу, падтрыманне золатавалютных рэзерваў Рэспублікі Беларусь, а таксама садзейнічанне развіццю двухбаковага гандлю паміж Беларуссю і Кітаем" - напісана на сайце.
Прэв'ю: inshe.tv
Спасылкі
[1] http://www.minfin.gov.by/ru/public_debt/pressreleases/eb066e2a3bee4fb0.html
[2] https://zviazda.by/be/tags/belarus
[3] https://zviazda.by/be/tags/kitay
[4] https://zviazda.by/be/tags/kredyt
[5] https://zviazda.by/be/tags/pagadnenne