У горадзе Свіслач малады чалавек 1990 года нараджэння камянямі кідаў у бок дамоў мясцовых жыхарак.
Па інфармацыі УУС Гродзенскага аблвыканкама, у пенсіянеркі 1950 года нараджэння аказалася пабітым шкло, а жанчыне 1974 года нараджэння з суседняй вуліцы фігурант гісторыі пашкодзіў драўляную абрашотку жылля.
Паведамленне аб тым, што невядомы кідае камяні ў дамы, паступіла ў дзяжурную частку мясцовага райаддзела міліцыі. Па «гарачых слядах» праваахоўнікі затрымалі маладога чалавека. Па выніках агляду ён аказаўся нецвярозы, і пры стасунках з праваахоўнікамі прычыну сваіх агрэсіўных паводзін назваць не змог. Проста вяртаўся з крамы, дзе набыў цыгарэты...
Вядома, што раней хлопец неаднаразова прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці.
Сяргей РАСОЛЬКА
Прэв'ю: proza.ru
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-rasolka
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/huliganstva
[4] https://zviazda.by/be/tags/zdarenne