Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку сёння прадэманстравалі ўзоры спартыўнай формы беларускіх атлетаў на летніх Алімпійскіх гульнях 2020 года ў Токіа, перадае БЕЛТА [3].
Спартыўная форма распрацоўвалася беларускімі кампаніямі "Сола-Пінск" і "Свiтанак". Базавыя камплекты кіраўніку дзяржавы прадэманстравалі гімнастка Ксенія Санковіч і плыўчыха Аляксандра Герасіменя. Адзін з варыянтаў формы выкананы ў бела-сініх танах, у дызайне выкарыстаны арнаменты і ўзоры. Найбольш яркім і адважным варыянтам аказаліся бел-чырвоныя касцюмы.
Прэзідэнту спадабаліся ўсе ўзоры формы, аднак канчатковае рашэнне сёння прынята не было. З выніковым варыянтам вырашана вызначыцца з шырокім прыцягненнем грамадскасці, у першую чаргу саміх атлетаў. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што форма павінна быць зручнай, а тканіна - якаснай.
Фота БЕЛТА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/prezident
[2] https://zviazda.by/be/sport
[3] https://www.belta.by/president/view/lukashenko-pokazali-formu-belorusskih-sportsmenov-dlja-olimpiady-v-tokio-374017-2019/
[4] https://zviazda.by/be/tags/tokia-2020
[5] https://zviazda.by/be/tags/alimpiyada-u-tokia