Гродзенскі драматычны тэатр падрыхтаваў маляўнічы каляндар на 2020 год з партрэтамі акцёраў. Ён стаў ужо пятым, які выпусціла гэтая культурная ўстанова, але сёлета істотна адрозніваецца ад сваіх папярэднікаў. Па-першае, каляндар аформлены па-беларуску. Па-другое — у аб'ектыў трапілі менавіта сцэнічныя пары.
— Ідэя праекта «Мужчына! Жанчына! Жыццё!» належыць дырэктару тэатра Ігару Гедзічу, — расказалі ў тэатры. — Разам з ім над календаром шчыравалі фатограф Руслан Хілімончык і мастак-пастаноўшчык Наталля Бялова. Трупа была падзелена на пары згодна з ролямі ў спектаклях. Гэта скульптар і мадэль з «Калі мы мёртвыя, прачынаемся», няпростыя стасункі мужа і жонкі з «Нараджэння», палюбоўнікі з «№ 13»... Але гэтыя вобразы яднае адно: з іх дапамогай мы пастараліся адлюстраваць шматграннасць кахання і паказаць галоўную тэму п'ес.
Валяр'ян ШКЛЕННІК
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/valyaryan-shklennik
[2] https://zviazda.by/be/kultura
[3] https://zviazda.by/be/teatr
[4] https://zviazda.by/be/tags/grodzenski-dramatychny-teatr
[5] https://zviazda.by/be/tags/kalyandar
[6] https://zviazda.by/be/tags/2020