За мінулы год даход ад кітайскіх віртуальных гульняў перавысіў 310 мільярдаў юаняў (каля 45 млрд долараў), рост склаў 10,6%, перадае "«Жэньмінь жыбаа» анлайн" [3].
Таксама фактычны даход ад рэалізацыі анлайн-гульняў на кітайскім рынку дасягнуў 233 млрд. юаняў, ён на 8,7% перавысіў паказчыкі мінулага года. І самая актыўная частка — прыбытак ад рэалізацыі мабільных гульняў — перавысіў 151,3 млрд. юаняў, што на 13% больш за паказчыкі мінулага года.
Даход ад кітайскіх анлайн-гульняў на сусветным рынку дасягнуў 11,1 млрд. долараў, гадавы прырост склаў 16,7%. Акрамя таго, таксама хутка развіваюцца продажы кібергульняў. Згодна з дакладам, аб’ём рынку кібергульняў Кітая за мінулы год склаў каля 97 млрд. юаняў з ростам на 16,2%. Мабільныя кібергульні таксама сталі галоўнай рухаючай сілай гэтых продажаў.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com,cn
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya