Кампанія Samsung Electronics інвесціруе яшчэ 8 млрд. долараў будаўніцтва другой чаргі завода па вытворчасці мікрасхем у Сіані, адміністрацыйным цэнтры правінцыі Шэньсі (Паўночна-Заходні Кітай), перадае «Жэньмінь жыбаа» [3] анлайн [3]» [3].
Як паведаміў віцэ-прэзідэнт Samsung Electronics Кан Бон Ен падчас перамоваў з сакратаром Камітэта КПК і мэрам горада Сіань, пачаўся другі этап будаўніцтва другой чаргі прадпрыемства. З улікам новых укладанняў агульная сума інвестыцый кампаніі ў завод мікрасхем дасягнула 25,8 млрд долараў: у першую чаргу інвесціравана 10,8 мрд долараў, кошт другой складае 15 млрд долараў.
Чакаецца, што аб'екты першага этапу другой чаргі коштам 7 млрд юаняў будуць завершаны і ўведзены ў эксплуатацыю ў сакавіку 2020 года. Здача аб'ектаў другога этапу намечана на другую палову 2021-га. Другая чарга павялічыць месячную прадукцыйнасць завода на 130 тыс мікрасхем.
Па словах сакратара Камітэта КПК горада Сіань Ван Хаа, мясцовыя ўлады будуць працягваць ствараць спрыяльнае бізнес-асяроддзе для Samsung Electronics. Ван Хаа адзначыў, што горад прыняў комплекс мер, якія стымулююць развіццё сектара электронікі і інфармацыйных тэхналогій - аднаго з шасці перадавых сектараў апрацоўчай прамысловасці Сіаня.
Прэв’ю:.ixbt.com
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://«Жэньмінь жыбаа» анлайн».
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya