У мінулым годзе ў Кітаі аб’ём рынку лічбавага чытання дасягнуў 25,4 млрд юаняў (3,6 млрд долараў), павялічыўшыся на 19,6% у параўнанні з 2018 годам, перадае «Жэньмінь жыбаа» [3] анлайн [3]» [3].
Аб актыўным развіцці сектара сведчыць рост колькасці чытачоў. У 2018 годзе колькасць чытачоў электронных выданняў дасягнула 432 мільёнаў, сярэдні аб’ём электронных кніг на чалавека складае 12,4, а сярэдняя працягласць чытання — 71,3 хвіліны.
Пастаянна павышаецца ўплыў і якасць чытання ў электронным асяроддзі. Нядаўна 20 кітайскіх бібліятэк, у тым ліку Нацыянальная бібліятэка Кітая, сумесна адкрылі для ўсіх жадаючых доступ да электронных версій больш 7,2 тыс старажытных кніг. Як адзначаецца ў Белай кнізе «Лічбавае чытанне ў Кітаі у 2018 годзе», амаль 70% рэспандэнтаў лічаць, што якасць электроннага кантэнту для чытання палепшылася. У 2015 годзе колькасць стваральнікаў лічбавага кантэнту склала толькі 4,8 мільёна, а летась гэты паказчык вырас да 8,62 мільёна.
Паляпшэнне якасці электронных рэсурсаў для чытання стымулюе жаданне чытачоў плаціць за паслугі. Паводле статыстыкі «Белай кнігі», з 2016 па 2018 гады гатоўнасць кітайскіх чытачоў выдаткоўваць на электронныя кнігі працягвалася расці, дасягнуўшы 66,4% у мінулым годзе.
Прэв’ю: ekd.me
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://«Жэньмінь жыбаа» анлайн».
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya