Паводле даклада, апублікаванага кансалтынгавай кампаніяй iResearch, жыхары КНР, якія нарадзіліся пасля 1995 года, штомесяц расходуюць больш за 3 тысячы юаняў (каля 430 долараў). Летась у параўнанні з 2018-м, значная колькасць маладых кітайцаў сталі больш траціць на інтэрнэт-пакупкі, турызм і веды, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн» [3].
Згодна з дакладам, больш за палову маладых людзей добра кіруюць уласнымі фінансамі, рацыянальна расходуюць свае сродкі. Яны здольныя падтрымліваць высокі ўзровень спажывання, аднак не выходзяць за рамкі сваіх магчымасцяў.
Інтэрнэт-пакупкі сталі галоўным выбарам у штодзённых выдатках маладых кітайцаў. Прадстаўнікі сучаснага маладога пакалення ў Кітаі аддаюць перавагу уласным брэндам. Нягледзячы на тое, што прадукцыя кампаніі Apple па-ранейшаму карыстаецца найбольшай папулярнасцю сярод маладых кітайцаў, сярод 10 брэндаў, якімі яны карыстаюцца, палова — кітайскія. Прадукцыя Huawei размясцілася адразу ж пасля Apple. Сярод 30 найбольш папулярных марак 33% — кітайскія.
Дадзеныя дакладу таксама сведчаць аб тым, што прадстаўнікі, якія нарадзіліся пасля 1995 года, любяць глядзець фільмы і тэлесерыялы, а таксама слухаць музыку, гэтыя віды забаў складаюць 77% і 75% адпаведна. На трэцім месцы — турызм (57%).
У параўнанні з групай работнiкаў, маладыя кітайцы ў першую чаргу любяць глядзець фільмы, а затым тэлесерыялы і разнастайныя шоў. Што тычыцца кароткіх відэа, дадатак Tik Tok з’яўляецца самым папулярным, паказчык выкарыстання дасягае 88%.
У эпоху эканомікі куміраў ідалы сталі спажывецкім таварам. Згодна з дакладам, 41% прадстаўнікоў, якія нарадзіліся пасля 1995 года, трацілі свае сродкі на куміраў. У мінулым годзе сярэдні аб’ём выдаткаў дасягаў 1365 юаняў.
Маладыя кітайцы таксама любяць купляць двухмерныя тавары. З пункту гледжання сярэднегадавога спажывання, карыстальнікі віртуальнага свету марнуюць каля 1500 юаняў.
Прэв’ю: kakoj-segodnja-prazdnik.com
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/n3/2019/1216/c31516-9640782.html
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya