Адбылася рабочая сустрэча міністра інфармацыі Рэспу блікі Беларусь Аляксандра Карлюкевіча з Часовым Паве раным у справах Ісламскай Рэспублікі Пакістан у Рэспубліцы Беларусь Мухамедам Абдулою Амінам.
Падчас размовы абмеркаваны пытанні беларуска-пакістан скага медыйнага супрацоўніцтва ў галіне масмедыя, кнігавы дання, а таксама ў справе мастацкага перакладу. Беларускі бок запрасіў пакістанскіх кнігавыдаўцоў, пісьменнікаў да ўдзелу ў XXVII Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўцы-кірмашы ў і Міжнародным сімпозіуме літаратараў «Пісьменнік і час», якія адбудуцца 6 лютага 2020 года ў Мінску.
Спадару Мухамеду Абдулу Аміну расказалі пра магчымас ці беларускай літаратурна-мастацкай перыёдыкі ў справе пу блікацый твораў паэтаў і празаікаў Пакістана ў перакладзе на беларускую мову. Пасол выказаў гатоўнасць паспрыяць пу блікацыям твораў беларускіх пісьменнікаў у Пакістане ў перак ладзе на мову урду і іншыя літаратурныя мовы Пакістана.
Сяргей ШЫЧКО
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/syargey-shychko
[2] https://zviazda.by/be/tags/naviny