Знайшлі на поўдні Кітая.
Супрацоўнікі Інстытута культурных рэліквій і археалагічных даследаванняў Гуанчжоў праводзілі выратавальныя археалагічныя раскопкі старажытных пахаванняў на кургане Хэнчжыган на поўдні Кітая, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн» [3].
Знойдзена 57 магільняў, у тым ліку 11 — дынастыі Хань (202 г. да н. э.-220 г.), 13 магільняў дынастыі Цзынь і Паўднёвых дынастый (220-589 гг.), 2 грабніцы дынастыі Тан (618-907 гг.) і грабніца дынастыі Сун (960-1279 гг.). На месцы раскопак таксама было выяўлена амаль 500 культурных рэліквій, уключаючы гліняныя, бронзавыя і жалезныя вырабы, упрыгожванні з пацерак.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya