Мора можа аказацца блізкім на ват халоднай парой, і не трэба кудысьці ехаць. Да фартэпіяна далучаецца домра — і гукі злі ваюцца ў цудоўную хвалю, што накочваецца музычным ветрам. І здаецца, што ты апынуўся на цёплым марскім беразе, дзе ве цер плешча домравыя хвалі- мелодыі. І які ж салодкі гэты брыз з домры!
Выканаўца ды інтэрпрэтатар
Асабліва калі сыходзіцца пачуццёвасць і ідэйнасць. Канцэрт домравай музыкі «Руская калекцыя», прадстаўлены ў малой зале Белдзяржфілармоніі, — старт аўтарскага праекта «Folk strings» маладога беларускага выканаўцы на домры і мандаліне Дзмітрыя Цітова. Дзмітрый — выпускнік Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, з 2017 года — саліст канцэртна-гастрольнага аддзела Белдзяржфілармоніі. Лаўрэат спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, дыпламант шматлікіх прэстыжных рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў, ён заваяваў папулярнасць не толькі ў нашай краіне, але і за мяжой. Дзмітрый выступаў у Польшчы, Эстоніі, Германіі, Славеніі, Італіі, Чэхіі. Вядомы як выканаўца і інтэрпрэтатар. Яго артыстычная кар’ера развіваецца паспяхова. Дзмітрый супрацоўнічае з такімі музыкантамі, як Рыкарда Сандавал (Венесуэла — Францыя), Каці Ласо (Калумбія), Маціяс Калет (Францыя), Вінсэнт Бір-Дэмандэр (Францыя), Сабіна Марзэ-Вале (Францыя)… Актыўна Дзмітрый займаецца грамадскай дзейнасцю.
— Праект «Folk strings» накіраваны на папулярызацыю домры, мандаліны, балалайкі, — адзначыў аўтар праекта Дзмітрый Цітоў. — Нас падтрымлівае філармонія. Але ў далейшым спадзяёмся знайсці спонсараў. Плануем запрасіць вядучых мандаліністаў з Расіі, Германіі, Францыі, Швейцарыі. Ужо ёсць дамовы.
Прага заспакаення
Спазнаць домру — як знайсці аазіс суцяшэння і праніклівасці. Фантазія пачынае віраваць, калі Дзмітрый Цітоў кранае струны домры… Славуты «Салавей» Аляксандра Аляб’ева — Анры В’ётана ў пералажэнні для домры Сяргея Лукіна зачараваў залу, паглыбіўшы ў мастацкую інтэрпрэтацыю. Першы ўзмах рукі музыканта — і акорды падарылі цеплыню і празрыстасць. Фартэпіяна (акампанемент — Анастасія Варановіч) — быццам ласкавы вецер, што ўздымае легкакрылага матылька — пяшчотную домру. Чаргаванне штрыхоў прымушала схамянуцца, задумаўшыся пра мінулае. Абвастралі асалоду ўзлёты з пасажамі. Улоўліваліся кантрасты гукаў і акордаў, іх напружанасць ці аслабленасць, гучнасць — домра несла характар мелодыі, трансліравала ідэю.
У пералажэнні Аляксандра Цыганко ва «Старога рамансу» Георгія Свірыда ва з музычных ілюстрацый да аповесці А. С. Пушкіна «Завіруха» домра паўстала як маленькая драма, а скрозь гукі праступалі перажыванні. Пачуцці — самае каштоўнае, што ў нас ёсць. І Дзмітрый Цітоў дэманстраваў гэта ўсёй сваёй існасцю. Не было складанасці счытаць яго ўнутранасць: велічыня, палітра, фортэ маралі. У кульмінацыйным фарцісіма — віхор напружання: домра, пакорлівая выканаўца ў руках чуйнага майстра, палкая, кіпучая, дорыць у гэтым рамансе феерверк: сузіранне надзеі, імкненне да вышыні, прага заспакаення. У той момант сышлося ўсё: агонь, святло, барацьба, думка, свабода, парыў, колер...
У водаварот нот
Здаецца, валадарыў тады менавіта колер. Які колер у домры? «Колеры ўздзейнічаюць на душу: яны могуць выклікаць пачуцці, абуджаць эмоцыі і думкі, якія нас супакойваюць ці хва лююць, засмучаюць ці радуюць», — казаў Іаган Вольфганг Гётэ. Колер домры Дзмітрыя Цітова сшыты з тонаў пяшчоты і паўтонаў шчырасці: шырокія каскады магутных гукаў у суправаджэнні рознакаляровых асляпляльных пераліваў святла падалі ўніз, запаўнялі залу. І слухачы заміралі, прыслухоўваючыся да водавароту нот домры. Яна быццам сыпала пацеркі. Усім на памяць. Іскрыстыя, як каштоўныя камяні… І адчуванне таемнасці. А ўяўленне малявала карціны, што пераліваюцца пэўным колерам. Атмасфера, якая ахутала залу, здаецца, была колеру неба: на сінім гарызонце домра пакідала белую лінію — след ад самалёта, сама імкнучыся наперад, набіраючы хуткасць, падобна да магутнага рухавіка. І кульмінацыя — наймацнейшае фортэ, напружанне на твары Цітова, і расслабленне — растварэнне энергіі ў зале.
Споведзь сэрца
Глыбока сягаючы ў існасць музыкі, Дзмітрый Цітоў, здаецца, адухаўляе яе знутры, як бы зліваючыся з домрай. Тут неперадавальнае хваляванне сэрца. Калі глядзіш на музыканта, здаецца, бачыш увасабленне ідэі перараджэння. Пера жыванні на твары, мімічны пошук вялі ўсё вышэй да вяршынь домравай гар моніі. Цітоў іграе душой, няйнакш. Гэта была ўсхваляваная споведзь шчырага акрыленага сэрца. Апантанасць ігры Цітова праяўлялася ва ўсім: у схіле галавы, позірку вачэй, дынамічнай міміцы. Усё выдавала поўнае паглыбленне ў твор і растварэнне ў мелодыі, якую пакорліва вяла домра. Якая яна? Успышка маланкі ці ззянне вясёлкі?
— Домра — мая душа. Калі я купіў інструмент, даў яму імя, мы з ім ужо на «ты», праводзім кожны дзень разам гадзін па 5 як мінімум. Прывыклі адзін да аднаго. Ды ўсё ж ён у мяне мужчынскага роду. Характар — як у звона: такі ж магутны і моцны, можа даць гуку столькі, коль кі трэба. Нават калі я ўжо не магу — ён зможа. Інструмент прафесійны (1992 го- да), рабіў яго маскоўскі майстар, таму да рагі (тры тысячы долараў). Ёсць у мяне інструменты, якія каштуюць і болей.
Дзейнасць Дмітрыя Цітова розна баковая. Ставячы задачу развіваць выканальніцтва на домры, мандалі не, музыкант працуе над пашырэннем рэпертуару. Услед за Сяргеем Лукіным і Аляксандрам Цыганковым Дзмітрый стварае музыку. І на канцэрце можна было паслухаць творы ў пералажэнні Дзмітрыя Цітова, у прыватнасці «Кан цэрт для каларатурнага сапрана з ар кестрам. І частка» Рэйнгальда Гліэра. Здаецца, хвалі сталі плаўныя, памяркоўныя, але дынамічныя. І домра — карабель, які плыве па іх, гайдаючыся пад брызам. Фартэпіяна — няспешны спадарожнік. Шчырая прамоўца домра збірала ў зале засяроджаныя погляды. Узяць хвалю, паддацца брызу. Тэмпераментны Дзмітрый перажывае з мелодыяй, ідзе ўслед. І позірк яго нясецца далёка. І вочы даюць волю ўяўленню. Толькі аддайся лірыцы, клічу і палёту. Абстрактнасці тут не месца. Канкрэтныя вобразы нараджаліся ў такт домры: вось туман, потым — воблака, шэрань. Уяўленне малявала натхнёна, і спыняць яго не было моцы, ды і ці патрэбна? Хацелася давяраць гэтым вобразам, бо домра несла шчырасць і клікала ў пры емнае падарожжа. І замілаванне разня вольвала, даючы новую магчымасць для пражывання такта з вобразамі.
Дзе тоіцца разгадка...
У «Вялікім адажыа» з балета «Раймонда» Аляксандра Глазунова домра набыла новае гучанне: легкадумная, непастаянная, часам задумлівая. Сілай свайго тэмпераменту домра дапамагае сягнуць у глыбіні, дзе тоіцца разгадка, палягчэнне. Яна — сплаў гарачых пачуццяў, душэўных парываў, як птушка, якая раскрывае крылы, каб узляцець.
«Рускі танец» Пятра Чайкоўскага з балета «Лебядзінае возера» акрэсліўся рэчытатывам домры. Здаецца, яна здольна вымаліць што заўгодна, дастукацца сваёй тонкасцю, вытанчанасцю.
Віртуозна праляцела «Рапсодыя на рускія тэмы» Аляксандра Цыганкова. У домры ўсяго тры струны. А колькі замілавання! Трыумф мелодыі, шквал перажыванняў. «Біс і брава» — гэта найменшае, што можа выказаць душа ад радасці сугучча! Сола домры — непаўторная фарба, яна — як шчабятушка, весялуха, нястомная, няўрымслівая. Домра — саліст вытанчаны, без якога мелодыя не зіхацела б, не звінела…
Прэм’ерай канцэрта стала сачыненне сучаснага рускага кампазітара Яфрэма Падгайца «Поры года ў Маскве» (памяці Вівальдзі) у 4 частках: канцэрт для домры і камернага аркестра (акампанемент — Наталля Кірпічэнка). Здагадацца, дзе якая пара года па характары мелодыі — задача няпростая і вель мі творчая. І домра была загадкавай. Гульня, трэлі, флірт. І якая гэта пара года? Быццам капяжы... Настойлівае вядзенне, пералівы... Потым — танец, у якім домра задае тэмпарытм, ад якога дрыжыкі па ўсім целе, — вясна? Дзесь ці пасажы нагадвалі завіруху. Зіма? Потым — быццам падскокі на крыш тальных трамплінах. Пазыўныя акор дамі. Маркота. Пальцы правай рукі Дзмітрыя гойсаюць як агеньчыкі. Левая кісць адбівае брас. Віртуознасць і май стэрства стварыў дуэт: фартэпіяна слу хала домру, Наталля Кірпічэнка ішла за Дзмітрыем Цітовым.
Выдых са струнамі
Апавядальніца домра ператварае мелодыю ў душашчыпальнае зіхаценне. Паказаць найтанчэйшыя дэталі — гэта яе канёк. Прадэманстраваць сумёт — як нельга лепш домра. Намаляваць сняжынкі — зноў яна асноўны пэндзаль. І яе ноты вядучыя. Яе перажыванні галоўныя ў партыі. Асцярожныя крокі ў фартэпіяна, што стварае напружанне, і чаканае расслабленне — ад домры. Гісторыя пераадолення страху, перамогі сябе. І ў домры — падтрымка, надзея. Яна тая, каму не баішся даверыць набалелае. І заспакаенне ў фінале.
У «Санаце для домры і фартэпіяна. IV частка» Аляксандра Цыганкова — лёгкасць. Тут домра найбольш харызматычная, выразная, гібкая. Запал музыканта перадаваўся струнам. Удых з фартэпіяна — выдых са струнамі. Вочы заплюшчваюцца ў асалодзе сузірання прыгожага. І фантанаванне грандыёзнае разам з акампанементам. Кульмінацыяй канцэрта стала «Інтрадукцыя і чардаш» Аляксандра Цыганкова. Дзмітрый быццам узлятаў за акордамі домры. Шырыня і веліч пачуццяў увасабляліся ў віртуоз ных пераборах. Як асляпляльны прамень прарэзвае цемру — сола домры ў акампанеменце фартэпіяна. І любы змрок мусіў растаць. У кульмінацыі прамень азарыў так, што вачам стала балюча, але сэрцу — прыемна.
Наступны канцэрт праекта «Folk strings» запланаваны на 5 сакавіка 2020 года і будзе прысвечаны мандаліне. Па запрашэнні Дзмітрыя Цітова выступяць музыканты з Санкт-Пецярбурга. Думаецца, стыхія мандаліны не менш адметная, чым домры, і нас чакае мандалінавы акіян эмоцый…
Наталля СВЯТЛОВА, фота аўтара
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/mastactva