Больш за 3,5 млн аматараў кіно наведалі сталічныя кінатэатры ў 2019 годзе. Пра гэта паведаміла начальнік аддзела рэпертуарнага планавання і прагназавання УП "Кінавідэапракат" Мінгарвыканкама Вольга Багаварава, перадае БЕЛТА [1].
"Наша прадпрыемства зарэгістравала 3 млн 594 тыс. гледачоў за мінулы год, што больш у параўнанні з 2018 годам на 289 тыс. Аб'ём рэалізаваных паслуг - 115 %", - сказала Вольга Багаварава.
У топ-20 самых папулярных фільмаў 2019 года ўвайшлі карціны розных жанраў расійскай і замежнай вытворчасці. Лідарам сталічнага кінапракату аказаўся фільм "Мсціўцы. Фінал", на другім месцы - "Джокер", на трэцім - "Кароль Леў".
Таксама начальнік аддзела рэпертуарнага планавання і прагназавання звярнула ўвагу, што ў 2019 годзе ў пракат было выпушчана дастатковая колькасць фільмаў беларускай вытворчасці: "Чорны сабака", "Вайна. Застацца чалавекам", "Крывасмокі", "Двойка", "Сашава пекла", "Іржавыя стварэнні" і інш
Спасылкі
[1] http://belta.by
[2] https://zviazda.by/be/tags/minskiya-kinateatry