Пры гэтым жанчына ведала, што ён… жывы. Пра гэтую гісторыю паведаміла аддзяленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Віцебскага аблвыканкама.
Яна пачалася яшчэ ў 2005 годзе. Тады жыхарка Глыбокага 1979 года нараджэння, якая мела на руках двух малалетніх дзяцей, звярнулася ў суд з заявай аб знікненні мужа. Праз некаторы час той прызнаў мужчыну без вестак прапаўшым і прызначыў выплату заяўніцы дапамогі па страце карміцеля. У выпадку выяўлення сужыцеля яна абавязана была паведаміць пра гэта ў адпаведныя органы.
Праз восем гадоў яе нядбайны муж вярнуўся ў Глыбокае і нават двойчы ўбачыўся з пакінутай сям'ёй. Як аказалася, усе гэтыя гады ён знаходзіўся ў Расіі, дзе ўжо паспеў абзавесціся сужыцелькай і дзецьмі. Жанчына, не ведаючы, як спагнаць з мужчыны аліменты, не стала апавяшчаць праваахоўнікаў і органы сацыяльнай абароны пра яго нечаканае "ўваскрашэнне" і працягнула атрымліваць ўжо не належныя выплаты.
Спакойнае жыццё непрацуючай вяскоўкі скончылася праз шэсць гадоў пасля таго, як супрацоўнікі групы па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Глыбоцкага РАУС сумесна з калегамі з падраздзялення па грамадзянстве і міграцыі ўстанавілі, што муж наведваў яе і дзяцей у 2013 годзе. Цяпер жанчыне, якая не выканала свае абавязацельствы, пагражае крымінальная адказнасць за незаконнае атрыманне 23 тысяч рублёў дапамогі, налічанай за гэтыя шэсць гадоў. Па факце махлярства ў асабліва буйным памеры следчымі заведзена крымінальная справа.
Сяргей РАСОЛЬКА
Прэв'ю: sozh.info
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/glybokae