13 студзеня адбылася сустрэча Пасла Беларусі ў Польшчы Уладзіміра Чушава з Маршалам Сената Рэспублікі Польшча Томашам Гродзкiм, паведамілі [1] на сайце беларускага пасольства. Быў разгледжаны шырокі спектр пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва.
Абмеркавана роля міжпарламенцкіх сувязей у развіцці адносін паміж Беларусью i Польшчай, а таксама перспектыўныя кантакты паміж парламентарыямі дзвюх краін.
У пасольстве адзначылі таксама, што 2019 год быў актыўным у плане развіцця міжпарламенцкіх кантактаў. Так, у лютым адбыўся візіт старшыні Савета Рэспублікі ў Варшаву і Беласток. У чэрвені маршал Сената наведаў Гродна і Мінск для ўдзелу ў форуме "Добрасуседства", піша [2] БелТА.
Спасылкі
[1] http://poland.mfa.gov.by/be/embassy/news/ec4c5b5168c86b15.html
[2] https://www.belta.by/politics/view/belarus-i-polsha-obsudili-perspektivy-mezhparlamentskogo-vzaimodejstvija-375873-2020/
[3] https://zviazda.by/be/tags/belarus
[4] https://zviazda.by/be/tags/polshcha
[5] https://zviazda.by/be/tags/mizhparlamenckae-supracounictva-pamizh-krainami