Супрацоўнікі аддзела па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі Мінскага РУУС сумесна з байцамі АМАП УУС Мінскага аблвыканкама 8 студзеня каля 22 гадзін затрымалі ў сталіцы па месцы жыхарства 35-гадовага мінчаніна, паведаміла [1] прэс-сакратар МУС Вольга Чамаданава ў Тэлеграм-канале.
Ён захоўваў у сябе дома каля 150 гр гашышу. Па словах затрыманага, небяспечны наркотык прывёз з Расійскай Федэрацыі для далейшага збыту ў сталіцы.
Аператыўнікамі таксама ўстаноўлена дачыненне названага грамадзяніна да разбойнага нападу на аўтазаправачнай станцыі ў Мінску вечарам 21 снежня 2018 года.
Тады невядомы зайшоў у будынак аўтазапраўкі і з пагрозай прымянення прадмета, падобнага на пісталет, прымусіў прадаўца аддаць яму дзённую выручку і схаваўся.
Раней мужчына быў судзімы за асабліва злоснае хуліганства. У цяперашні час ён затрыманы і змешчаны ў ІЧУ.
Спасылкі
[1] https://web.telegram.org/#/im?p=@pressmvd
[2] https://zviazda.by/be/tags/zdarenni
[3] https://zviazda.by/be/tags/narkotyki
[4] https://zviazda.by/be/tags/napadzenne