14 студзеня 2020 года Пасол Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Бельгія Аляксандр Міхневіч прыняў удзел ва ўрачыстым прыёме з нагоды Новага года, які адбыўся ў Каралеўскім палацы ў Бруселі, паведамілі [1] на сайце беларускага пасольства.
У ходзе мерапрыемства адбылася гутарка кіраўніка беларускай замежнай ўстановы з Каралевай бельгійцаў Мацільдай. Каралева, якая мае сваяцкія сувязі з дынастыяй Сапегаў, выказала зацікаўленасць у наведванні Беларусі.
Бакі таксама абмеркавалі агульныя пытанні беларуска-бельгійскага супрацоўніцтва.
Прэв'ю: dailynews.co.th
Спасылкі
[1] http://belgium.mfa.gov.by/ru/embassy/news/d9a1f21823df26df.html
[2] https://zviazda.by/be/tags/pasol-respubliki-belarus-u-karaleustve-belgiya
[3] https://zviazda.by/be/tags/alyaksandr-mihnevich
[4] https://zviazda.by/be/tags/karaleva-belgii