Сёння ноччу ў Гродзенскім раёне з агнястрэльным раненнем знойдзена цела 55-гадовага мужчыны, паведамляе Следчы камітэт [1].
Следча-аператыўнай групай з прымяненнем магчымасцей перасоўнай крыміналістычнай лабараторыі праведзены агляд месца здарэння, адабраныя прадметы і аб'екты, па якіх плануецца прызначэнне шэрагу даследаванняў.
Гродзенскім міжраённым аддзелам Следчага камітэта па факце забойства заведзена крымінальная справа. Супрацоўнікамі міліцыі праводзяцца аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы, накіраваныя на высвятленне падазраванага і яго затрыманне.
На месца здарэння прыбыла група найбольш вопытных супрацоўнікаў цэнтральнага апарата Следчага камітэта. Расследаванне працягваецца.
Спасылкі
[1] https://t.me/skgovby
[2] https://zviazda.by/be/tags/grodna
[3] https://zviazda.by/be/tags/zaboystva