Дастаўка нафты з Польшчы ў рэжыме рэверсу тэхнічна магчымая. Пра гэта паведаміў журналістам першы намеснік генеральнага дырэктара - галоўны інжынер ААТ "Гомельтранснафта Дружба" Андрэй Вярыга, інфармуе [1] БЕЛТА.
Фактычна гэты метад быў рэалізаваны, калі пасля красавіцкага інцыдэнту у 2019 годзе выцяснялі забруджаную нафту з польскага Гданьска ў Расію.
Аднак, як падкрэсліў Андрэй Вярыга, у польскага боку няма тэхнічнай магчымасці адначасова пампаваць нафту ў двухбаковым рэжыме - "да сябе і ад сябе".
"Рэверсная дастаўка магчымая толькі з прыпынкамі. Да прыкладу, тыдзень пампуем нафту на Мазыр, а тры тыдні з Мазыра. Пры такой умове гэта цалкам тэхнічна рэалізуемая задача. Упэўнены, у крытычнай сітуацыі польскі бок пойдзе насустрач, і з прыпынкам гэты рэверс будзе магчымы. Гэтае пытанне мы абмяркоўваем з польскімі калегамі. Не выключаем, што гэта можа стаць адной з перспектыў бліжэйшай будучыні ", - распавёў ён.
Беларускі бок вядзе перамовы ў гэтым напрамку з усімі партнёрамі. "Краіна, нягледзячы на эканамічныя, тэхнічныя і іншыя складнікі, павінна мець стабільныя варыянты паставак энерганосьбітаў з усіх магчымых напрамкаў", - рэзюмаваў Андрэй Вярыга, пазначаючы круг альтэрнатыў пастаўкі нафты.
Прэв'ю: interfax.ru
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/economics/view/dostavka-nefti-iz-polshi-v-rezhime-reversa-tehnicheski-vozmozhna-gomeltransneft-druzhba-376021-2020/
[2] https://zviazda.by/be/tags/nafta