18 студзеня ў культурна-спартыўным і забаўляльным комплексе "Чыжоўка-Арэна" валанцёры БРСМ “Добрае Сэрца” акажуць садзейнічанне ў арганізацыі чацвёртага адкрытага міжнароднага турніру па ўшу “Турнір Першага Маладзіка".
У мерапрыемстве прымуць удзел 205 спартсменаў з 17 каманд Латвіі, Літвы, Расіі, Украіны і Беларусі.
У 12.00 пройдзе ўрачыстае адкрыццё турніру з удзелам прадстаўнікоў Федэрацыі ўшу ў Рэспубліцы Беларусь і прадстаўнікоў Мінскай абласной арганізацыі БРСМ.
Валанцёраў Саюза моладзі руху “Добрае Сэрца”, навучэнцы з розных устаноў адукацыі Мінскага раёна, акажуць дапамогу ў правядзенні ўрачыстага адкрыцця турніру, цырымоніі ўзнагароджання, а таксама стануць каардынатарамі і суправаджаючымі каманд.
Сяргей РАСОЛЬКА
Прэв'ю: wudeschool.com
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/minsk
[2] https://zviazda.by/be/tags/ushu