IV Міжнародны фестываль дзіцяча-маладзёжнай творчасці і педагагічных інавацый "Кубак Беларусі па мастацкай творчасці - Асамблея Мастацтваў" адкрыецца 20 студзеня ў мастацкай галерэі "Універсітэт культуры" (Палац Рэспублікі), піша [1] БЕЛТА са спасылкай на галерэю.
Фестываль аб'ядноўвае тры праграмы - выставачную, конкурсную і адукацыйную. Аўтары і арганізацыі, якія падалі заяўкі своечасова, атрымаюць магчымасць прадставіць свае работы ў галерэі "Універсітэт культуры" ў Мінску. Акрамя таго, для іх прадугледжаны шматлікія майстар-класы і лекцыі. Выстава-конкурс прадстаўляе наступныя ўзроставыя катэгорыі: "дзіцячая", "малодшая", "сярэдняя", "старшая", "юніёр" і "педагогі". Конкурсная праграма складаецца з такіх напрамкаў, як жывапіс, графіка, фатаграфія, скульптура, аўтарская лялька, дэкаратыўна-прыкладное, тэкстыльнае, лічбавае мастацтва. Цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў адбудзецца 1 лютага. Пасля заканчэння фестывалю будзе апублікаваны каталог "Новыя твары ў Мастацтве" (New Faces in Arts).
Кубак Беларусі - частка сусветнага мастацкага праекта World Art Assembly, які праводзіцца ў такіх краінах, як Расія, Беларусь, Вялікабрытанія, Украіна, Кітай, Латвія, Венгрыя. Галоўнай мэтай фестывалю з'яўляецца прадстаўленне магчымасці адораным у мастацкім плане дзецям і падлеткам праявіць свой талент, прадставіць свае працы шырокай глядацкай аўдыторыі, прафесійным мастакам-педагогам. Адначасова папулярызуецца дзіцячая і падлеткавая творчасць. Камунікацыя прафесіяналаў садзейнічае выяўленню і распаўсюджванню інавацыйных металаў у развіцці дзіцяча-падлеткавай творчасці, заснаваных на выкарыстанні сучасных дасягненняў навукі і інфармацыйных тэхналогій.
Арганізатарамі фестывалю выступаюць фонд "Мастацтва будучыні" / NextArt Foundation, прадзюсарская група "Мастацтва будучыні", ТАА "Добрая Стаўка". Патраніруючыя арганізацыі: Маскоўскі акадэмічны мастацкі ліцэй Расійскай акадэміі мастацтваў, расійскае аддзяленне Сусветнага фонду мастацтваў, Еўразійскі мастацкі саюз, секцыя "Арт-Менеджмент" Творчага саюза мастакоў Расіі.
Прэв'ю: shkolazhizni.ru
Спасылкі
[1] https://blr.belta.by/culture/view/kubak-belarusi-pa-mastatskaj-tvorchastsi-adkryetstsa-20-studzenja-u-minsku-84328-2020/
[2] https://zviazda.by/be/tags/mastactva
[3] https://zviazda.by/be/tags/tvorchasc
[4] https://zviazda.by/be/tags/vyyaulenchae-mastactva
[5] https://zviazda.by/be/tags/kultura