19 студзеня адбудзецца сінхронны адборачны этап XXVII Рэспубліканскага чэмпіянату па інтэлектуальных гульнях, у якім прымуць удзел больш за 400 каманд з ліку навучэнцаў устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі і ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі.
Арганізатарамі выступаюць Міністэрства адукацыі, Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі і рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне “Беларуская ліга інтэлектуальных каманд".
Сінхронны адборачны этап адбудзецца з 12.00 да 15.00 адначасова на 21 пляцоўцы краіны: у Брэсце, Баранавічах, Кобрыне, Пінску, Віцебску, Полацку, Гомелі, Мазыры, Гродна, Ваўкавыску, Лідзе, Навагрудку, Ашмянах, Барысаве, Вілейцы, Жодзіна, Салігорску, Чэрвені, Магілёве, Кіраўску і ў Мінску.
Каманды вызначаць удзельнікаў фіналу XXVII Рэспубліканскага чэмпіянату па інтэлектуальных гульнях, які пройдзе 24-26 красавіка 2020 года.
Надзея НІКАЛАЕВА
Прэв'ю: informatio.ru
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/intelekt
[2] https://zviazda.by/be/tags/intelektualnyya-gulni
[3] https://zviazda.by/be/tags/moladz
[4] https://zviazda.by/be/tags/adukacyya