У Мінску фура заехала ў будынак хлебакамбіната. Пацярпелых няма, паведамляе ДАІ [1].
Паводле інфармацыі старшага інспектара па агітацыі і прапагандзе АДАІ Партызанскага РУУС Мінска Таццяны Спадабаевай, здарэнне адбылося на вуліцы Слесарная. Фура заехала ў будынак самаадвольна. Як патлумачыў кіроўца, ён выйшаў для афармлення дакументаў, пакінуўшы грузавік з працуючым рухавіком.
Спасылкі
[1] https://t.me/gaiminsk
[2] https://zviazda.by/be/tags/minsk