Чэмпіянат Еўропы па індорхакеі (хакей на траве ў закрытых памяшканнях) сярод жаночых камандаў пройдзе з 24 да 26 студзеня ў сталічным Палацы спорту.
Турнір з'яўляецца другім па значнасці пасля Кубка свету. У спаборніцтвах возьмуць удзел восем наймацнейшых камандаў Еўропы: зборныя Беларусі, Германіі, Галандыі, Украіны, Чэхіі, Швейцарыі, Аўстрыі, Бельгіі.
Нагадаем, жаночая нацыянальная каманда Беларусі па індорхакеі з'яўляецца шматразовым прызёрам чэмпіянатаў Еўропы: у 2016 і ў 2018 гадах нашы дзяўчаты занялі 3-е месца. У 2018 годзе каманда стала бронзавым прызёрам Кубка свету.
Адзначым, чэмпіянат Еўропы стане адборачным да сусветнага першынства 2021 года:
6 найлепшых камандаў атрымаюць права згуляць у гэтых спаборніцтвах.
Група A
Група B
Дар'я Лабажэвіч
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/darya-labazhevich
[2] https://zviazda.by/be/sport
[3] https://zviazda.by/be/tags/indorhakey
[4] https://zviazda.by/be/tags/chempiyanat-europy
[5] https://zviazda.by/be/tags/minski-palac-sportu
[6] https://zviazda.by/be/tags/palac-sportu