За 2019 год Дэпартамент дзяржінспекцыі працы Міністэрства працы выявіў 2886 фактаў парушэнняў наймальнікамі тэрмінаў і сум выплат работнікам. Як паведамляе сайт ведамства, 2327 наймальнікаў і 2261 службовая асоба былі прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці і аштрафаваныя. Агульная сума іх штрафаў склала 837,2 тысячы рублёў.
Дэпартамент таксама выявіў 219 фактаў парушэнняў наймальнікамі заканадаўства аб працы, у частцы невыканання мінімальных гарантый па аплаце працы. За дапушчаныя парушэнні да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута 156 службовых асоб наймальнікаў. Іх аштрафавалі на агульную суму ў 9,7 тысяч рублёў.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/spagnanne-shtrafau
[2] https://zviazda.by/be/tags/shtraf