Праваслаўныя вернікі сёння святкуюць Вадохрышча (Богаяўленне) - адзін з вялікіх непераходзячых дванадзесятых святаў. Ён устаноўлены ў памяць аб хрышчэнні Ісуса Хрыста ў рацэ Іардан, піша [1] БелТА.
Свята пачынаецца яшчэ вечарам 18 студзеня, калі ўсе праваслаўныя адзначаюць Вадохрышчанскую куццю, падчас якой, пасля літургіі ў храмах, здзяйсняецца асвячэнне вады. Другі раз вада асвячаецца ў само свята Богаяўлення. Людзі вераць, што ў гэты час вада набывае гаючыя ўласцівасці і захоўвае іх на працягу года. Яе даюць піць цяжкахворым, ёю асвячаюць храмы і хаты.
Да нашых дзён захавалася традыцыя акунацца на Вадохрышча ў палонку. Лічыцца, што падчас абраду ў вадзе, якая з'яўляецца крыніцай новага жыцця, чалавек памірае для граху і ўваскрасае для Бога.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/society/view/pravoslavnye-verujuschie-prazdnujut-kreschenie-gospodne-376387-2020/
[2] https://zviazda.by/be/tags/pravaslaue
[3] https://zviazda.by/be/tags/vadohryshcha