Часовы прэзідэнт Балівіі [1] Жанін Аньес падпісала закон, які працягвае яе паўнамоцтвы і тэрмін працы дзеючага складу парламента. Пра гэта яна паведаміла ў аўторак у Twitter, піша tass.ru. [2]
"Я вітаю рашэнне шматнацыянальнай заканадаўчай асамблеі ўхваліць "Закон аб працягу абраных органаў улады". Сёння мы падпісалі яго для ўмацавання дэмакратыі ў нашай краіне", - напісала яна.
Згодна з падпісаным дакументам, Аньес зможа займаць пасаду в.а. кіраўніка дзяржавы максімум да 22 ліпеня. Да гэтай даты ў краіне павінен быць абраны новы прэзідэнт. Без прыняцця закона паўнамоцтвы Аньес павінны былі скончыцца 22 студзеня.
Прэв'ю: rbc.ru
Спасылкі
[1] http://zviazda.by/be/news/20191122/1574433780-shto-adbyvaecca-u-balivii
[2] https://tass.ru/mezhdunarodnaya-panorama/7565697
[3] https://zviazda.by/be/tags/baliviya
[4] https://zviazda.by/be/tags/prezident
[5] https://zviazda.by/be/tags/vybary
[6] https://zviazda.by/be/tags/kraina