Пра гэта паведамляе сайт МУС.
Супрацоўнікі міліцыі Астравецкага РАУС праводзілі рэйдавыя мерапрыемствы сумесна з вайскоўцамі в/ч 2044. На адлегласці кіламетра ўглыб лесу каля хутара Літвяны былі выяўлены металічныя ёмістасці, у якіх знаходзілася самагонная брагі. У ходзе замераў было ўстаноўлена, што нелегальны вытворца захоўваў у лясным масіве 1272 літра паўфабрыкату. Таксама на месцы былі знойдзеныя часткі самагоннага апарата.
Падобны выпадак адбыўся і ў Свіслацкім раёне. Міліцыянеры райаддзела праводзілі рэйдавыя мерапрыемствы. У ходзе іх у нацыянальна парку “Белавежская пушча” паблізу вёскі Студеннікі быў знойдзены самагонны апарат і 2210 літраў брагі.
І ў першым і ў другім выпадку міліцыянеры ўстанаўліваюць асобы падазраваных у здзяйсненні адміністрацыйнага правапарушэння.
За падобныя дзеянні прадугледжана адказнасць па артыкуле 12.43. Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь – “Выраб або набыццё моцных алкагольных напояў (самагону), паўфабрыкатаў для іх вырабу (брагі), захоўванне апаратаў для іх вырабу”. Санкцыі артыкула цягнуць папярэджанне або накладанне штрафу ў памеры да пяці базавых велічынь з канфіскацыяй указаных напояў, паўфабрыкатаў і апаратаў. За паўторнае правапарушэнне на працягу года памер штрафу можа дасягнуць трыццаці базавых велічынь.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/zdarenni
[2] https://zviazda.by/be/tags/samagonka
[3] https://zviazda.by/be/tags/braga