Пасольства Беларусі дало агульныя рэкамендацыі беларусам у сувязі з успышкай пнеўманіі ў кітайскім горадзе Ухань, паведамляе БЕЛТА [1].
"Паводле афіцыйнай інфармацыі кампетэнтных органаў Кітая, у горадзе Ухань правінцыі Хубэй зарэгістравана ўспышка пнеўманіі каронавіруснай этыялогіі. У цяперашні час Сусветная арганізацыя аховы здароўя сочыць за сітуацыяй і заклікае не ўводзіць ніякіх абмежаванняў па перамяшчэнні людзей паміж краінамі", - гаворыцца ў паведамленні пасольства.
Разам з тым грамадзянам Беларусі, хто ўязджае, і тыцм, хто знаходзіцца на тэрыторыі Кітайскай Народнай Рэспублікі, рэкамендуецца пазбягаць кантактаў з жывёламі, птушкамі; наведвання рынкаў морапрадуктаў, жывой птушкі і жывёл, ферм; ужывання сырых або недастаткова тэрмічна апрацаваных прадуктаў жывёльнага паходжання, у тым ліку малака, яек, мяса, птушкі, морапрадуктаў; цесных кантактаў з людзьмі з сімптомамі вострых рэспіраторных інфекцый.
Акрамя таго, для прафілактыкі пнеўманіі і іншых рэспіраторных інфекцый рэкамендуецца мыць рукі з вадкім мылам і вадой, выкарыстоўваць антысептычныя сродкі на спіртавой аснове; праводзіць гігіену рук, асабліва перад дотыкам да рота, носа або вачэй, а таксама пасля кантакту з аб'ектамі навакольнага асяроддзя (поручнямі, дзвярнымі ручкамі), а таксама пасля кашлю ці чхання; пры чханні або кашлі прыкрываць рот і нос папяровай сурвэткай.
Прэв'ю: depositphotos.com
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/society/view/posolstvo-belarusi-dalo-rekomendatsii-v-svjazi-so-vspyshkoj-pnevmonii-v-kitajskom-uhane-376778-2020/
[2] https://zviazda.by/be/tags/kitay