Новы кіраўнік Нацыянальнага аэрапорта Мінск будзе прызначаны ў бліжэйшы час. Аб гэтым БЕЛТА [1] паведаміў дырэктар Дэпартамента па авіяцыі Міністэрства транспарту і камунікацый Арцём Сікорскі.
Напярэдадні, паводле яго слоў, у Дзмітрыя Мелікяна, які кіраваў кампаніяй з 2005 года, быў апошні працоўны дзень. "Рашэнне прынята па ўзгадненні бакоў", - удакладніў Арцём Сікорскі. Пакуль абавязкі гендырэктара аэрапорта выконвае Вячаслаў Харанека (намеснік гендырэктара па тэхнічным развіцці Нацыянальнага аэрапорта Мінск).
"Гэта вельмі важнае для нас прадпрыемства, - падкрэсліў Арцём Сікорскі. - Таму ў бліжэйшы час дэпартамент вызначыцца з кандыдатурай новага кіраўніка".
Спасылкі
[1] http://belta.by
[2] https://zviazda.by/be/tags/nacyyanalny-aeraport-minsk