Аператыўнікі Першамайскага РУУС сталіцы ўстанавілі асобу мужчыны, які з хуліганскіх намераў пашкодзіў тры колы ў чужым аўтамабілі.
Аб тым, што здарылася, у міліцыю паведаміў прадстаўнік кампаніі, якой належыць транспартны сродак. Заяўнік распавёў, што невядомы пашкодзіў тры колы ў машыне. Адзначыў таксама, што ў гэты час у аўтамабілі знаходзіўся кіроўца, які нічога не заўважыў.
Сышчыкі высветлілі асобу зламысніка. Ім аказаўся 42-гадовы непрацуючы жыхар Мінскай вобласці. Як паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама, мужчына распавёў аператыўнікам, што нядаўна скарыстаўся платнымі стаматалагічнымі паслугамі медыцынскага цэнтра, а ўсяго праз пару дзён з зубнымі пломбамі нешта стала не так. У нядаўняга кліента сапсаваўся настрой, і ён пашкодзіў тры колы аўтамабіля, які належыць стаматалагічнай кампаніі.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/stamatalogiya
[2] https://zviazda.by/be/tags/prabityya-koly