Такую салату можна падаваць як гарнір ці як цалкам самастойную страву.
Спатрэбіцца: бульба — 1 кг, вэнджаная грудзінка — 350 г, часнок — 2 зубчыкі, яблычны воцат — 5 ст. л., гарчыца — 1 ст. л., цукар — 3 ст. л., соль — 0,5 ч. л., перац — 0,5 ч. л, зяленіва пятрушкі.
Бульбу ачысціць, разрэзаць на чатыры кавалачкі і адварыць у падсоленай вадзе да гатоўнасці. Зліць ваду і прасушыць. Грудзінку здрабніць, абсмажыць і выкласці на талерку. Тлушч, які выдзеліўся, трохі астудзіць і дадаць да яго воцат, цукар, гарчыцу, соль і перац, змяшаць і давесці сумесь да кіпення. Затым дадаць у яе здробнены часнок, перамяшаць і зняць з агню. Пакласці ў сумесь бульбу і добра змяшаць, пакінуць на 15 хвілін. Дадаць да бульбы абсмажаную грудзінку, здробненую пятрушку і яшчэ раз добра змяшаць.
Спатрэбіцца: салёныя селядцы — 2 шт., яйкі — 4 шт., морква — 2 шт., цыбуля (буйная) — 1 шт., масла — 100 г.
Моркву адварваем «у мундзіры» да гатоўнасці, а затым абіраем. Яйкі адварваем укрутую. Селядцоў абіраем і вымаем косткі. Цыбулю наразаем буйнымі кавалачкамі. Закладваем у блэндар: філе селядцоў, яйкі, моркву і цыбулю. Перабіваем усе інгрэдыенты да ўтварэння аднароднай масы. Уводзім у яе масла і старанна ўмешваем яго ў паштэт. Страва гатова!
Калі ў лік інгрэдыентаў фаршмаку ўключыць вычышчаны ад лупіны і насення яблык, то страва набудзе трохі іншы смак.
Спатрэбіцца: фасоля — 300 г, алей — 1 ст. л., таматны соус — 2 ст. л., часнок — 1 зубчык, цыбуля — 1 шт., балгарскі перац — 1 шт., морква — 1 шт., смятана — 50 мл, зяленіва, соль і перац — на смак.
Фасолю замачыць у вадзе на ноч, адварыць да гатоўнасці і адкінуць на друшляк. Затым хвілін сем тушым фасолю на алеі. Цыбулю і балгарскі перац наразаем кубікамі, часнок здрабняем, моркву надзіраем на буйнай тарцы і дадаём усё да фасолі, тушым да гатоўнасці агародніны.
Гатовы гарнір з фасолі можна заправіць смятанай і прысыпаць здробненым зяленівам.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/syamya-i-demagrafiya
[3] https://zviazda.by/be/tags/ezha
[4] https://zviazda.by/be/tags/recepty
[5] https://zviazda.by/be/tags/hatnyaya-encyklapedyya