«За ўзорнае выкананне службовых абавязкаў, значны асабісты ўнёсак у забеспячэнне абараназдольнасці краіны ўзнагароды ўдастоены камандуючы сіл спецыяльных аперацый Узброеных Сіл генерал-маёр Вадзім Дзенісенка і намеснік начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл — начальнік галоўнага аператыўнага ўпраўлення Генштаба Узброеных Сіл генерал-маёр Павел Муравейка», — перадае прэс-служба Прэзідэнта.
За шматгадовую плённую працу, значны асабісты ўнёсак у рэалізацыю дзяржаўнай палітыкі ў галіне сацыяльнай абароны насельніцтва аб'яўлена падзяка начальніку Талачынскага раённага аддзела Віцебскага абласнога ўпраўлення Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Галіне Краўчанцы і начальніку Крычаўскага міжраённага аддзела Магілёўскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Аляксандру Ляневічу.
Сярод узнагароджаных — прадстаўнікі аграрнага сектара (дырэктар ААТ «Пружанскі льнозавод» Мікалай Жогала і ААТ «Бярозаўскі камбікормавы завод» Міхаіл Казека) і Беларускага саюза ветэранаў вайны ў Афганістане (намеснік старшыні Фрунзенскай раённай арганізацыі Мінска Ігар Лазука і старшыня Шчучынскай раённай арганізацыі Артур Місюк). Падзякай кіраўніка краіны таксама адзначаны машыніст лакаматыўнага дэпо Маладзечна Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі Віктар Барысевіч і брыгадзір прадпрыемстваў чыгуначнага транспарту і метрапалітэнаў Магілёўскай дыстанцыі пуці Магілёўскага аддзялення Беларускай чыгункі Сяргей Шкрэдаў.
Высокай адзнакі ўдастоеныя загадчык кафедры філасофіі і метадалогіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Анатоль Зелянкоў, дэкан факультэта гісторыі, камунікацый і турызму Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Тамара Піваварчык, дырэктар Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Вячаслаў Даніловіч.
Марыя Дадалка
Прэв'ю: svislach.by
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/maryya-dadalka
[2] https://zviazda.by/be/palityka
[3] https://zviazda.by/be/prezident
[4] https://zviazda.by/be/tags/padzyaka-prezidenta-respubliki-belarus