Намеснік міністра замежных спраў Алег Краўчанка сустрэўся з часовай паверанай у справах ЗША ў Беларусі Джэніфер Мур. Пра гэта БЕЛТА [1] паведамілі ў прэс-службе МЗС.
"Абмеркаваны пытанні развіцця беларуска-амерыканскіх адносін з улікам маючых адбыцца двухбаковых мерапрыемстваў", - адзначылі ў беларускім знешнепалітычным ведамстве.
Як паведамлялася [2], на 1 лютага запланаваны візіт у Мінск дзяржаўнага сакратара ЗША Майкла Пампеа. Раней яго працоўны візіт у Беларусь планаваўся на 4 студзеня бягучага года, але быў перанесены ў сувязі з сітуацыяй вакол пасольства ЗША ў Іраку і наступнымі падзеямі. Былі прадугледжаны перамовы на вышэйшым узроўні, сустрэча з міністрам замежных спраў Уладзімірам Макеем і іншыя мерапрыемствы. Бакі мелі намер абмеркаваць увесь спектр пытанняў беларуска-амерыканскіх адносін і рэгіянальную бяспеку.
Прэв'ю: mfa.gov.by
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/politics/view/minsk-gotovitsja-k-vizitu-pompeo-zamglavy-mid-vstretilsja-s-vremennoj-poverennoj-v-delah-ssha-377002-2020/
[2] http://zviazda.by/be/news/20200122/1579689253-dzyarzhsakratar-zsha-maykl-pampea-zdzeysnic-vizit-u-minsk-1-lyutaga
[3] https://zviazda.by/be/tags/belarus
[4] https://zviazda.by/be/tags/zsha