Былы пункт харчавання атлетаў, пабудаваны ў Студэнцкай вёсцы, будзе выконваць спартыўную функцыю, піша агенцтва "Мінск-Навіны" [1].
Сталовая спартсменаў II Еўрапейскіх гульняў, пабудаваная ў Студэнцкай вёсцы, ператворыцца ў спарткомплекс.
"На плошчы каля 7 тыс. м² запланавана абсталяванне сямі залаў: па два ўніверсальныя і харэаграфічныя, трэнажорная, для акрабатыкі і аэробікі. Акрамя гэтага, будзе памяшканне для правядзення канферэнцый і кафэ", - распавёў галоўны архітэктар УП "Мінскпраект" Уладзімір Архангельскі.
Паводле яго слоў, спецыялісты ўжо зрабілі новыя планіроўкі, таксама ёсць рашэнні па інтэр'ерах. Вядома, што спарткомплекс можа запрацаваць у сярэдзіне гэтага года.
Спасылкі
[1] https://minsknews.by/chto-budet-na-meste-stolovoj-gde-pitalis-sportsmeny-ii-evropejskih-igr/
[2] https://zviazda.by/be/tags/studenckaya-vyoska
[3] https://zviazda.by/be/tags/spartkomleks
[4] https://zviazda.by/be/tags/spartyunaya-zala
[5] https://zviazda.by/be/tags/stalovaya