У дадатку для знаёмстваў Tinder з'явіцца трывожная кнопка, якую карыстальнік зможа націснуць, калі падчас спаткання адчуе сябе ў небяспецы. Пра гэта піша meduza.io [1] са спасылкай на The Wall Street Journal.
Дзеля новага функцыяналу кампанія Match Group, якая валодае Tinder, купіць долю ў распрацоўніка дадатку Noonlight. Яно адсочвае месцазнаходжанне чалавека і паведамляе экстранныя службы ў выпадку пагрозы яго бяспекі.
Трывожная кнопка будзе працаваць на аснове алгарытмаў Noonlight. Пры націску карыстальніку прапануюць увесці код. Калі ён гэтага не зробіць, дыспетчар спачатку накіруе яму паведамленне, а потым патэлефануе. Калі карыстальнік не адкажа ці будзе прасіць аб дапамозе, да яго накіруюць паліцыю.
Новая функцыя будзе бясплатнай. Яна з'явіцца ў амерыканскай версіі Tinder ў канцы студзеня. Пазней яна стане даступная для карыстальнікаў з іншых краін (калі менавіта, не ўдакладняецца).
Спасылкі
[1] https://meduza.io/news/2020/01/24/v-tinder-poyavitsya-knopka-dlya-vyzova-politsii
[2] https://zviazda.by/be/tags/palicyya
[3] https://zviazda.by/be/tags/tinder-0
[4] https://zviazda.by/be/tags/spatkanne
[5] https://zviazda.by/be/tags/nyaudalae-spatkanne