У мясцовы райаддзел міліцыі патэлефанаваў 32-гадовы жыхар райцэнтра і паведаміў, што з яго дачнага ўчастка на станцыі Дзятлавічы зніклі дзясяткі высаджаных туй.
На месцы здарэння аператыўнік і ўчастковы інспектар устанавілі жыхарку пасёлка, якой напярэдадні паступіла прапанова ад аднавяскоўкі купіць саджанцы па цане ніжэй за рынкавую. Апошняя распавяла праваахоўнікам, што сама не гандлюе кустамі, а толькі прапаноўвае тавар мясцоваму насельніцтву. Уся прадукцыя належыць яе брату.
Было ўстаноўлена, што 42-гадовы мужчына жыве на станцыі ў здымнай пакоі. У студзені ён звярнуў увагу на адзін з участкаў з плантацыяй кустоў туй. Гаспадар не наведваў дачу працяглы час, таму вясковец адважыўся на крадзеж раслін, каб у далейшым прадаць іх, паведаміл ў МУС.
Сястра падазраванага выдала праваахоўнікам мех, у якім знаходзілася 17 туй, яшчэ 10 кустоў мужчына аддаў арандатару ў якасці аплаты за жыллё (іх ужо высадзілі), яшчэ тры туі купіў знаёмы зламысніка і столькі ж было згублена падчас крадзяжу.
Ранней мужчына ўжо прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за маёмасныя злачынствы.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/tuya
[2] https://zviazda.by/be/tags/luninecki-rayon