У Брусэлі ўхвалілі пагадненне аб Brexit, паведаміў кіраўнік Еўрасавета Шарль Мішэль, інфармуе РБК [1]. Апроч яго дакумент падпісала і кіраўнік Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен.
Today I signed the UK Withdrawal Agreement for the EU together with @vonderleyen [2]
Things will inevitably change but our friendship will remain. We start a new chapter as partners and allies.
Hâte d’écrire ensemble cette nouvelle page. pic.twitter.com/a7zmGeBwZS [3]
— Charles Michel (@eucopresident) January 24, 2020 [4]
«Усе непазбежна зменіцца, аднак наша дружба захаваецца. Мы пачынаем новую главу як партнёры і саюзнікі», - напісаў Мішэль у Twitter і ўжо на французскай дадаў, што з нецярпеннем чакае магчымасці «напісаць гэтую новую старонку разам».
Парламент Вялікабрытаніі 23-студзеня ўхваліў падрыхтаваны ўрадам прэм'ер-міністра Барыса Джонсана законапраект аб выхадзе краіны з Еўрасаюза, пасля чаго пагадненне аб Brexit падпісала [5] і каралева Лізавета II. Пасля зацвярджэння дакумента ў Брусэлі яго павінны ўхваліць у Еўрапарламенце, галасаванне ў якім запланавана на 29 студзеня.
Спасылкі
[1] https://www.rbc.ru/rbcfreenews/5e2aa33e9a794767718dae01
[2] https://twitter.com/vonderleyen?ref_src=twsrc%5Etfw
[3] https://t.co/a7zmGeBwZS
[4] https://twitter.com/eucopresident/status/1220602259802927104?ref_src=twsrc%5Etfw
[5] http://zviazda.by/be/news/20200123/1579798442-karaleva-vyalikabrytanii-lizaveta-ii-padpisala-zakon-ab-brexit
[6] https://zviazda.by/be/tags/vyalikabrytaniya
[7] https://zviazda.by/be/tags/eurasayuz