Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка патрабуе надзейна абараняць інтарэсы Беларусі ў працы з замежнымі партнёрамі і нагадаў аб імпартазамяшчэнні. Адпаведныя заявы кіраўнік дзяржавы зрабіў сёння, наведваючы [1] РУП "Завод газетнай паперы" ў Шклове, паведамляе БЕЛТА [2]
У прыватнасці, абмяркоўвалася рэалізацыя інвестыцыйнага праекта па стварэнні паперы-асновы для дэкаратыўных абліцовачных матэрыялаў. Першапачаткова прадпрыемства супрацоўнічала з вядомай у свеце чэшскай кампаніяй - пастаўшчыком абсталявання. Аднак у выніку рэалізацыя праекта зацягнулася, а частка абсталявання апынулася непадыходзячай. Пачаліся судовыя цяжбы з чэшскай кампаніяй, якія не скончыліся да гэтага часу.
Аляксандр Лукашэнка жорстка запатрабаваў, каб інтарэсы беларускага боку няўхільна былі абаронены, і гэта тычыцца не толькі канкрэтнага выпадку.
Спасылкі
[1] http://zviazda.by/be/news/20200124/1579857192-prezident-zdzyaysnyae-pracounuyu-paezdku-u-shklouski-rayon
[2] https://www.belta.by/president/view/lukashenko-trebuet-nadezhno-zaschischat-interesy-belarusi-v-rabote-s-zarubezhnymi-partnerami-377101-2020/
[3] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[4] https://zviazda.by/be/tags/shklou