У горадзе Рот-ам-Зе у зямлі Бадэн-Вюртэмберг на паўднёвым захадзе Германіі адбыўся стрэл. Паліцыя паведамляе аб некалькіх загінулых. Стрэлак затрыманы, паведамляе ВВС [1].
Паводле інфармацыі мясцовых СМІ, страляніна пачалася каля 00:45 па мясцовым часе. Агонь адкрыў мужчына. На месца выехалі ўзмоцненыя падраздзялення паліцыі.
Прадстаўнік паліцыі горада пацвердзіў, што стралок затрыманы і больш нікога ў сувязі з гэтым інцыдэнтам не вышукваюць. Акрамя загінулых ёсць пацярпелыя, у паліцыі не ўдакладнілі іх колькасць.
Прэв'ю Getty
Спасылкі
[1] https://www.bbc.com/russian/news-51234362
[2] https://zviazda.by/be/tags/germaniya-0