«Упэўнены, што айчыннай навуцы па сілах вырашыць самыя амбіцыйныя задачы на карысць роднай краіны», — гаворыцца ў віншаванні кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі дзеячам навукі, работнікам навукова-даследчых інстытутаў і ўстаноў вышэйшай адукацыі з прафесійным святам. Тэкст віншавання зачытаў першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Максім Рыжанкоў на ўрачыстым сходзе ў Акадэміі навук.
«Беларусь заўсёды славілася сваімі навуковымі арганізацыямі і кадрамі з магутным інтэлектуальным патэнцыялам. Нашы даследаванні і распрацоўкі ў самых перадавых і запатрабаваных сферах знаходзяць шырокае практычнае прымяненне не толькі ў рэспубліцы, але і далёка за яе межамі, — гаворыцца ў віншаванні. — Кожны ваш поспех, бесперапыннае прымнажэнне ведаў, грамадска значныя вынікі новых дасягненняў — гэта нацыянальнае багацце, трыумф усяго беларускага народа».
Кіраўнік дзяржавы падзякаваў вучоным за пастаянны даследчы пошук, вернасць традыцыям і абранай прафесіі, а таксама пажадаў усім моцнага здароўя, творчага даўгалецця і яркіх навуковых адкрыццяў.
Прэв'ю: spbume.ru
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[3] https://zviazda.by/be/tags/dzen-belaruskay-navuki