У другой палове дня 24 студзеня на развязцы праспекта Пераможцаў з вуліцай Арлоўскай з'явіліся дарожныя службы, супрацоўнікі якіх ўважліва разглядалі расколіну, піша auto.tut.by [1]. Меркавана - на тынкоўцы.
На месцы меркаваных рамонтных прац, дзе ўсталяваныя апоры, позна ўвечары нікога не было. Але па абодвух крайніх палосах рух быў абмежаваны да 40 км у гадзіну.
Першыя паведамленні сталі паступаць пасля абеду. "Ехаў у дзве гадзіны, нічога не было, вяртаюся пасля чатырох - стаяць рабочыя, чалавек пяць, разглядаюць расколіну, абгарадзілі частку дарогі", - распавёў адзін з чытачоў партала.
Яшчэ адна чытачка распавяла, што, праязджаючы ўвечары, убачыла, што пад мост падвялі перасоўныя апоры. "Здалёк яны выглядаюць, як казлы для маляроў. Але пад'ехала бліжэй - гэта перасоўныя апоры", - распавяла дзяўчына.
Атрымаць аператыўны каментар у ДАІ і "Гардарбудзе" парталу не ўдалося.
Спасылкі
[1] https://auto.tut.by/news/accidents/670076.html
[2] https://zviazda.by/be/tags/raskolina
[3] https://zviazda.by/be/tags/pucepravod
[4] https://zviazda.by/be/tags/praspekt-peramozhcau