Учора кіроўца аўтамабіля «Хонда» рухаўся з боку праспекта Жукава ў напрамку Бетоннага праезда. Насупраць аднаго з дамоў па вуліцы Харкаўскай ён здзейсніў наезд на жанчыну 1991 года нараджэння, якая ішла па нерэгуляваным пешаходным пераходзе, паведамляе [1] сталічная ДАІ.
У пешахода дыягнаставаны удар мяккіх тканін нагі. Жанчына непасрэдна перад наездам, заўважыўшы транспартны сродак, адштурхнула ад сябе калыску з дзіцём. Малы не пацярпеў. На месцы працавалі супрацоўнікі УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама. Праводзіцца праверка
Спасылкі
[1] https://t.me/gaiminsk
[2] https://zviazda.by/be/tags/minsk
[3] https://zviazda.by/be/tags/dtz