II Міжнародны фестываль-конкурс лаўрэатаў сучаснага харэаграфічнага мастацтва «Zа гранню» пройдзе ў Мінску 7-9 лютага ў Палацы прафсаюзаў, паведамілі «Мінск-Навінам» [1] арганізатары.
У фестывалі будуць удзельнічаць лепшыя дзіцячыя і маладзёжныя танцавальныя калектывы з Беларусі і краін блізкага замежжа. У журы конкурсу - заслужаныя харэографы і дзеячы культуры Беларусі і Расіі: Яўген Гаршкоў (Чарапавец), Аляксандр Гурвіч (Екацярынбург), Святлана Гуткоўская (Мінск), Вольга Скварцова (Мінск), Алена Слабодчыкава (Краснаярск).
Для дзяцей з парушэннем слыху, якія таксама ўдзельнічаюць у конкурсе, заснавана спецыяльная намінацыя «Рух сэрцам».
Прэв'ю: pravo.by
Спасылкі
[1] https://minsknews.by/v-minske-projdet-mezhdunarodnyj-festival-konkurs-yunyh-tanczorov/
[2] https://zviazda.by/be/tags/minsk
[3] https://zviazda.by/be/tags/konkurs