У Аўстраліі жанчына памерла пасля ўдзелу ў конкурсе па паяданні бісквітаў, паведамляе ВВС [1].
Жыхарка Аўстраліі, чыя асоба не раскрываецца, прыняла ўдзел у паяданні на хуткасць традыцыйнага шакаладнага бісквіта. Мерапрыемства прайшло ў гатэлі ў Херві-Бі ў Квінсленд, 26 студзеня. Яго прысвяцілі Дню Аўстраліі.
Відавочцы адзначаюць, што ў 60-гадовай удзельніцы спаборніцтвы падчас паглынання чарговай порцыі дэсерту здарыўся прыступ эпілепсіі.
Аўстралійцы аказалі першую медыцынскую дапамогу і даставілі яе ў бальніцу. Жанчына памерла ў медустанове. Адміністрацыя гатэля выказала свае спачуванні з нагоды інцыдэнту.
Прэв'ю: oblacco.com
Спасылкі
[1] https://www.bbc.com/news/world-australia-51259819
[2] https://zviazda.by/be/tags/australiya