Аб'яўлены конкурс эскізных праектаў надмагільнага помніка народнаму артысту Беларусі і СССР Ігару Лучанку. Пра гэта БЕЛТА [1] паведамілі ў прэс-службе Міністэрства культуры.
Мэтай конкурсу з'яўляецца пошук найбольш выразнага вобразнага рашэння помніка. Яго ўдзельнікамі могуць быць аўтары або аўтарскія калектывы скульптараў і архітэктараў, якія маюць адпаведную прафесійную адукацыю. Кампазіцыйнае і пластычнае выкананне надмагільнага помніка павінна быць вытрымана ў лепшых традыцыях нацыянальнага манументальнага мастацтва, адлюстроўваць галоўную ідэю твора - увекавечанне памяці народнага артыста - і лаканічна размяшчацца на месцы пахавання.
Заяўкі для ўдзелу ў конкурсе прымаюцца па 20 сакавіка па адрасе: г.Мінск, пр.Пераможцаў, 11, каб. 718. Конкурсныя матэрыялы павінны быць прадстаўлены 20 сакавіка не пазней за 17.00 па адрасе: г.Мінск, вул.К.Маркса, 12, Нацыянальны гістарычны музей Беларусі. Конкурсныя матэрыялы журы разгледзіць на закрытым пасяджэнні не пазней за 1 красавіка. Падрабязная інфармацыя аб правядзенні конкурсу размешчана на афіцыйным сайце Міністэрства культуры ў рубрыцы "Конкурсы і мерапрыемствы".
Арганізатарам з'яўляецца Міністэрства культуры.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/culture/view/objjavlen-konkurs-eskiznyh-proektov-pamjatnika-igorju-luchenku-377310-2020/
[2] https://zviazda.by/be/tags/igar-luchanok