Пасажырскі самалёт афганскіх авіяліній (Afghan Airlines) пацярпеў у панядзелак крушэнне ў правінцыі Газні, піша [1] агенцтва ТАСС са спасылкай на агенцтва Ariana News.
Як зазначыў прадстаўнік губернатара правінцыі, самалёт разбіўся ў павеце Дзіх-Як.
Па дадзеных тэлеканала TOLOnews, на борце пасажырскага самалёта маглі знаходзіцца да 83 чалавек. Лайнер, па папярэдняй інфармацыі, накіроўваўся з горадА Герат у Кабул.
Пры гэтым сама Afghan Airlines неўзабаве абвергла інфармацыю аб крушэнні самалёта ў Газні.
Прэв'ю: ria.ru
Спасылкі
[1] https://tass.ru/proisshestviya/7613693
[2] https://zviazda.by/be/tags/samalyot
[3] https://zviazda.by/be/tags/krushenne
[4] https://zviazda.by/be/tags/aviyakatastrofa
[5] https://zviazda.by/be/tags/afganistan